Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём пажылых людзей.
«Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення Пухавіччыны! Салідны ўзрост — гэта бясцэнны дар. Вы для нас з’яўляецеся носьбітамі жыццёвай мудрасці і традыцый.
Менавіта ў вас мы вучымся захоўваць веру ў свае сілы, шанаваць прыстойнасць і справядлівасць, спадзявацца на лепшае. Вялікая падзяка вам за вопыт, які вы перадаеце маладым, за вашу грамадскую актыўнасць і аптымізм.
Жадаем вам добрага здароўя і настрою, актыўнага даўгалецця і душэўнай цеплыні ад вашых родных і блізкіх!»



